1-2 лістапада 2025 года беларусы Варшавы адсвяткавалі «Восеньскія Дзяды».
У суботу падаваліся памінальныя запіскі на службе ў грэка-каталікоў за сваіх родных і пабрацімаў, якія злажылі голавы за свабоду Украіны і ў тым ліку за свабоду Беларусі, распавёў Аляксандр Сахарук з Берасця.
У нядзелю на акцыі «Дзяды» ля помніка Каперніку прысутныя гаварылі пра тых беларусаў, якія ахвяравалі свае жыцці дзеля свабоды роднай Беларусі. Паводле Паўла Баркоўскага, прадстаўніка па нацыянальнаму адраджэнню Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, «гэта вельмі важны для беларусаў дзень — дзень памяці продкаў, дзень, калі беларусы ўзгадвалі сваю гісторыю, сваіх дзядоў і прадзедаў, іх слаўныя ўчынкі. Гэтая традыцыя не перарвалася нават за савецкімі часамі, хаця атэістычная прапаганда намагалася ўсе святы ці дні памятныя рэлігійныя знішчыць. Але ім гэта не ўдалося. І гэта памяць працягваецца». Для любой нацыі памяць пра мінулае, памяць пра продкаў — гэта вельмі важна. І гэта менавіта тое, што ў першую чаргу стараюцца знішчыць любыя аўтарытарныя рэжымы.
На акцыю прыйшоў не так даўно вызвалены палітвязень Зміцер Сушчык, які за час няволі страціў маці, але не змог яе пахаваць. Ён сказаў: «Я тут, на "Дзядах", і мама мяне бачыць і радуецца».
На акцыі гучалі не толькі прамовы, але чыталіся вершы і спяваліся песні. Таксама паспелі абмеркаваць пытанне закрыцця літоўска-беларускай мяжы і вызвалення палітвязняў.
Скончылася акцыя, як заўсёды, агульным фотаздымкам.