Пра людзей

Творчасць за кратамі


Алег Кулеша — жыхар Пружанаў, фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка 2021 агучылі прысуды шасці фігурантам чарговай групы па "справе карагодаў" паводле ч. 1 арт. 342 КК. Кулешу асудзілі да 1 года і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.


Падчас суда палітвязень напісаў верш «Жніво 2020»:


На сваім апошнім слове Кулеша зачытваў чатырохрадкоўі верша Янкі Купалы «Жыве Беларусь»:

...«А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!»

..І таксама дадаў свае радкі аб падзеях падчас разгону вадамётам (якія менавіта, берасцейскай "Вясне" невядома).

13 верасня 2020. Берасце, скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Фота: BrestCITY.com.

Наколькі вядома берасцейскай «Вясне», у Алега з блізкіх нікога няма, і перадачы ў калонію яму ніхто не збірае.

Алег будзе вельмі рады атрымаць ліст ад неабыякавых беларусаў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Алег Антонавіч Кулеша (4 атрад)
Made on
Tilda