Навіны

АМАПам затрыманы 49-гадовы жыхар Маларыты Андрэй Струнец

Паводле праўладных каналаў, мужчына ўдзельнічаў у мітынгах у жніўні 2020, распаўсюджваў «нацысцкую сімволіку» ў інтэрнэце, а таксама нібыта абражаў службовых асоб.

Андрэй Струнец. Фота з сацсетак

Мяркуючы па інфармацыі з гэтых жа каналаў, Андрэя Струнца будуць судзіць за абразу службовай асобы (арт.369 КК). Акрамя таго, яму ўжо далі 15 содняў па «адміністратыўцы».

2022-09-05 19:32