З канца снежня ад Паліны няма навін. Як стала вядома берасцейскай «Вясне», амаль увесь гэты час да яе намагаецца патрапіць адвакат — але ж яго не пускаюць. Таксама не прымаюць пасылкі: маці Паліны атрымала адпіску з калоніі, але ж і пасля яе ні рэчавую, ні прадуктовую перадачку не прынялі. Акрамя ўсяго гэтага пасля новага года палітзняволеная правяла 50 содняў у ШІЗА.