Навіны

Палітвязня з Берасця Сяргея Трацюка перавялі ў магілёўскую турму

Да канца тэрміну
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Сяргей Трацюк ужо знаходзіцца ў турме №4 у Магілёве. Туды яго перавялі пасля рашэння івацэвіцкага суддзі Аўрусевіча: ў ліпені-2023 той пастанавіў узмацніць пакаранне ды перавясці Трацюка ў так званую «крытую турму».

Нагадаем, што Трацюка асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбывалася 10 жніўня 2020 у Берасці. Мужчыне прызначылі 4 гады зняволення.
2023-11-27 12:45