26 жніўня 2026 СК распачаў «спецвытворчасць» у адносінах да 2 чалавек з Берасцейскай вобласці. Гаворка пра Вадзіма Дубойскага ды Аляксандра Свірскага.
Пра Дубойскага вядома, што ў жніўні 2020 года яго затрымлівалі ў Берасці і моцна збілі. Потым ён здолеў выехаць з Беларусі, але па запыце беларускіх уладаў змешчаны ў СІЗА ў Расеі. Яго хацелі экстрадаваць, але да гэтага не дайшло. Урэшце рэшт мужчыну адпусцілі з-пад варты, і ён здолеў трапіць у бяспечную краіну. Але сама крымінальная справа ў Беларусі нікуды не знікла, як відаць — і менавіта за берасцейскія пратэсты (па арт.293 КК) яго хочуць асудзіць у Беларусі завочна (ў яго адсутнасць).
Пра Свірскага вядома, што яго хочуць судзіць за «падрыхтоўку» ды «быццё памагатым» у фінансаванні «тэрарыстычнай дзейнасці» (арт.13, ч.6 арт.16 ды арт.290-1 КК). Таксама за «распальванне варожасці» (ч.1 арт.130 КК). Абодва артыкула сустракаліся ў рэпрэсіўных справах. Так, нібы «фінансаванне тэрарызма» было ў палітвязня Цімура Лозка з-за данатаў тэлеграм-каналу NEXTA. Верагодна, Свірскага таксама хочуць пакараць за данаты, а яшчэ за крытычныя каментары.
Нагадаем, пачатак працэдуры спецвытворчасць сведчыць, што супраць чалавека рыхтуюць завочны суд.
Завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Яны сталі адной з форм транснацыянальных рэпрэсій — калі ўлады Беларусі пераследуюць па палітычных матывах сваіх грамадзян нават за межамі краіны. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Пінчука абвясцілі «тэрарыстам». Гэта несапраўдны тэрарыст — ён проста ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года
- Еўрапарламент прыняў грунтоўнае рашэнне па барацьбе з транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Чаму гэта важна для беларусаў