Берасцейскай "Вясне" стала вядома пра як мінімум 10 затрыманых учора ў Драгічыне. Магчыма, затрыманні працягваюцца і сёння.
Разам з тым узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. Некаторыя ўжо атрымалі прысуды ў выглядзе содняў і штрафаў.
Меркавана, сярод затрыманых — Малашыцкія Андрэй і Ірына.