18 траўня 2022 наўпрост у берасцейскім СІЗА асудзілі Зінаіду Міхнюк, актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП. На суд пускалі толькі непасрэдных удзельнікаў працэсу, публіку на паседжанне не пусцілі. Падрабязнасці суду не вядомыя, але ж вядомы вырак: суддзя Грушко па ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу 61-гадовай жанчыне даў 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
А 12 ліпеня 2022 прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі ў абласным судзе Берасця. Тройка суддзяў (сярод іх Вера Філонік) пакінулі прысуд палітзняволенай без зменаў, а скаргу — без задавальнення.