Ён удзельнічаў у гучных затрыманнях лета 2020 года, калі ў Ганцавічах сталі каленам на шыю затрыманаму
13 кастрычніка 2026 года супрацоўнікам Ленінскага РАУС Берасця прадставілі новага кіраўніка — Максіма Лук'янчыка (рус. Максим Лукьянчик).
У 2020 годзе Лук'янчык займаў пасаду намесніка начальніка Ганцавіцкага РАУС. 18 чэрвеня ў Менску быў затрыманы Віктар Бабарыка. І калі ў Ганцавічах 20 чэрвеня ў цэнтры горада пачалі збірацца людзі на мірны сход, міліцыя іх гвалтоўна затрымала. Адзін з красамоўных кадраў таго дня — дзе міліцыянт стаіць каленам на шыі затрыманага — гэта скрыншот стрыма, які рабілі мясцовыя журналісты.
Сурацоўнікаў медыя ў той дзень (20.06.2020) міліцыя таксама затрымала ды збіла. А пазней ганцавіцкіх журналістаў Пазняка ды Багрова судзілі. На судзе фігураваў Лук'янчык — ён даваў паказанні, што нібы журналісты пратэставалі ды перашкаджалі дзейнасці міліцыі. Тады журналістаў пакаралі штрафам і адміністрацыйным арыштам.
Неўзабаве Лук'янчык стаў выконваць абавязкі начальніка Ганцавіцкага РАУС. А перад сваім прызначэннем ў Берасце ўзначальваў Столінскі РАУС.