Навіны

Абуткам у калоніі таксама можна катаваць

Аповед былога вязня шклоўскай калоніі


Якасць абутка для вязняў проста скажам ніякая. На выгляд нібы нічога, а хадзіць у ім сапраўднае катаванне, хадзіць прыходзіцца да 10 кіламетраў у дзень. Да ўвядзення санкцый выдавалі чаравікі і паў-чаравікі на год. Зараз — на два. Чаравікі вагой 2 кілаграмы, паў-чаравікі 1240 грам. Але паў-чаравікі выдаюць толькі тым, хто мае вялікія тэрміны. Вязні невялікіх тэрмінаў атрымліваюць толькі чаравікі і вымушаны хадзіць у іх зімой і летам. Вельмі цвёрдая падэшва, якая хутка лопаецца і ногі ў такім абутку амаль заўсёды мокрыя. З прасушкай праблема. Адсюль непрыемны пах, з-за якога ўзнікае канфліктная сітуацыя.

Паўчаравікі з калоніі вагай 1кг 240г

Ужо праз месяц нашэння такога абутку — на падэшвах сухія мазалі, і ногі пачынаюць «гарэць». Змагаюцца з імі хто як можа. Ратуюцца крыху самастойна пашытымі вусцілкамі. Дамашнія могуць перадаць будаўнічы абутак. Але ён з жалезнымі набойкамі, якія пры праходжанні праз раму звіняць. У любую пару года і ў любое надвор'е іх перад рамай трэба здымаць і ісці босым, а потым вяртацца, каб абутак забраць. Таму будаўнічы абутак трымаюць, звычайна, у прамзоне. І гэты абутак шыюць самі вязні, маючы ў калоніі №17 Шклова свой абутковы цэх.
2022-12-07 14:06