Навіны

У Баранавічах пераследуюць удзельнікаў акцый яшчэ 2020 года


Паводле інфармацыі брэсцкай "Вясны", у баранавіцкага ГАУС ёсць спіс. Дастаткова вялізны спіс — на 862 чалавекі. Гэта пералік тых, хто прымаў ўдзел у акцыях 2020 года. Цяпер пасля дыверсіі на чыгунцы ў Даманава людзей з гэтага спісу затрымліваюць, праводзяць генетычную экспертызу, робяць вобшукі і забіраюць тэлефоны для праверкі.

Повад для рэпрэсій — прысутнасць у "экстрэмісцкіх" тэлеграм-чатах, рэпосты з іх ці каментары ў адрас міліцыі, чыноўнікаў ці Лукашэнкі. Калі што-небудзь знаходзяць, то караюць, нягледзячы на тое, што рэпост здымка кандыдата ў дэпутаты, напрыклад, у затрыманага Дзмітрыя Малочка з Баранавіч быў на месяц раней, чым тэлеграм-чат «Баранавічы свабодныя» прызнаны экстрэмісцкім. На трое сутак Малочка быў затрыманы перад судом. У судзе Баранавіцкага раёна старшыня суда Мікалай Кміта пакараў Малочку па арт. 19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь яшчэ 15 суткамі арышту і канфіскавацыяй тэлефона "як сродка здзяйснення правапарушэння".

Але прычына рэпрэсій усё такі ў дыверсіі на чыгунцы. Паколькі пад час допытаў прысутнічае пытанне: вашы адносіны да падзей ва Украіне. А ў бярозаўскага актывіста, які ў дзень дыверсіі быў па сямейных справах у Баранавічах, бралі паясненне, чаму быў, ці нічога не заўважыў ля паравоза і г.д. Гэта звязана было менавіта з дыверсіяй на чыгунцы ў Даманава.

Гэта наводзіць на думку, што прычына тэрору ў Баранавічах у адносінах да 862 чалавек — гэта пошук чыгуначнага дыверсанта, хаця пра гэта ім не гавораць, а рэпосты — толькі нагода для затрымання і пакарання на ўсякі выпадак.
Made on
Tilda