Шкаляроў з Ганцавічаў звадзілі на экскурсію ў... СІЗА
Ініцыятары такога — Інспекцыя па справах непаўнагадовых і мясцовы адзел адукацыі
МУС на сваім сайце падзялілася навіной, што баранавіцкае СІЗА №6 прымала «гасцей». Імі аказаліся ганцавіцкія шкаляры, якіх паставілі на ўлік у Інспекцыі па справах непаўнагадовых.
Як паведамляе міліцэйскае ведамства, дзецям паказалі камеры строгага рэжыму, карцар, штрафны ізалятар (ШІЗА). Асаблівае ўражанне пакінуў «штрафны ізалятар з жорсткімі ўмовамі — трапіць туды, як прызналіся дзеці, яны нікому бы не пажадалі».