Навіны

Баранавіцкая школа ў інстаграме размясціла ў суботу патрабаванні да фрызур шкаляроў

Пасля хвалі ўвагі і хейту патрабаванні зніклі з сацсетак школы
Злева: скрыншот паста з Instagram СШ №1 Баранавічаў (ужо выдалены). Справа скрыншоты абмеркавання гэтага паста ў Threads
Днём суботы 29 жніўня 2026 ў інстаграме СШ №1 Баранавічаў з'явіўся пост, дзе размяшчаліся «патрабаванні да знешняга выгляду і фрызур школьнікаў». Там змяшчалася тэкставае апісанне, што трапіла пад забарону, 3 варыянты дазволеных фрызур і 3 прыклада забароненых.

Людзі ў сацсетках масава пачалі параўноваць гэта з Паўночнай Карэяй (дзе журналісты ў 2014 годзе паведамлялі, што існуе 18 дазволеных фрызур для жанчын і 10 дазволеных фрызур для мужчын).

Таксама ў сацсетках людзі задаваліся пытаннем, навошта такія патрабаванні для беларускіх школ, ці не мае быць якасць адукацыі важнейшым інтарэсам вучняў (а не іх знешні выгляд).

Да таго ж некаторыя заўважылі, што напярэдадні вельмі падобны пост з'явіўся у казахстанскіх школах (амаль тая ж выява, згенераваная Штучным Інтэлектам, толькі рысы твараў больш азіяцкія). Была высунута гіпотэза, што баранавіцкая школа проста змяніла арыгінальную (казахстанскую) выяву з дапамогай ШІ.
Абмеркаванне аналагічных забарон у Казахстане. Скрыншот Threads
Нам невядома, якая з заўваг у выніку прымусіла беларускую школу перадумаць. Але па стане на вечар нядзелі 30 жніўня пост з Instagram СШ №1 Баранавічаў ужо быў выдалены.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda