18 траўня 2025 года адбылася акцыя беларусаў у Варшаве пад назвай «Шлях да волі праз кайданы» — сімвалічная ініцыятыва, прысвечаная падтрымцы беларускіх палітвязняў і пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.
Мэта акцыі было звярнуць увагу на лёс палітвязняў у Беларусі і патрабаваць іх неадкладнага вызвалення.
На акцыі, якая адбылася ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка, звяртала на сябе ўвагу інсталяцыя доўгага плоту з калючага дроту, на якім віселі здымкі палітвязняў. Здымкі былі з QR-кодамі, пры адкрыцці якіх зацікаўленыя людзі маглі прачытаць дадзеныя таго ці іншага палітзняволенага.

Было шмат выступоўцаў. Гэта кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазняк, ксёндз Вячаслаў Барок, кіраўнік НАУ Павел Латушка, былыя палітзняволеныя Ірына Шчасная, Антаніна Канавалава і Алег Кулеша.
Па словах суарганізатара акцыі Васіля Плешкунова, ўсе гаварылі пра магчымыя далейшыя крокі па вызваленню палітвязняў. Меркаванні былі самыя розныя — а боль ва ўсіх адзін.
21 траўня інсталяцыя плоту з калючага дроту з партрэтамі палітвязняў будзе размешчана з 12 да 16 гадзін ля будынку Еўрапарламенту ў Варшаве. Затым будзе перавезена ў Музей Вольнай Беларусі.
Паводле Васіля Плешкунова, падрыхтавалі акцыю «Шлях да волі праз кайданы» Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі» і шматлікія валанцёры з ГА «Беларусы Варшавы».