У апошні дзень жніўня прадстаўнікі беларускай дыяспары сабраліся на прывычным месцы ў цэнтры Варшавы, каб выказацца па шматлікіх праблемах унутры Беларусі і за яе межамі.
Удзельнік акцыі лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык аб'явіў хвіліну маўчання па загінулых ва Украіне беларускіх ваярах — ды па забітаму ў Львове экс-старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэю Парубію. Паводле Сіўчыка, гэты ўкраінец увесь час падтрымліваў і дапамагаў, чым мог, беларусам.
Напярэдадні гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны (якая, нагадаем, пачалася 1 верасня 1939 года) людзі гаварылі пра вайну ва Украіне, пра масавую гібель людзей у 21 стагоддзі, у той час, калі існуе шмат спосабаў пазбягаць ваенных канфліктаў. Былая палітзняволеная Таццяна Астроўская, якая толькі што прыехала з Кіева, аказалася сведкам атакі расейцаў на Кіеў. Яна гаварыла пра жудаснае адчуванне сябе ў такой сітуацыі, а ўкраінцы жывуць з гэтым ужо 4-ты год. Гаварыла пра гібель малых дзяцей у гэтую ноч. Таццяна лічыць, што трэба дапамагаць беларускім ваярам ва Украіне, трэба дапамагаць Украіне наогул, бо гэта беларусам не старонні народ і не чужая вайна. Ад вынікаў гэтай вайны будзе залежаць не толькі лёс украінцаў, але і лёс беларусаў. Таксама сказала, што на яе заводзяць крымінальную справу і збіраюцца адняць кватэру сына, у якой яна прапісана.
Выступаў і берасцеец, былы ваяр ва Украіне Аляксандр Сахарук. Ён таксама наведаў Украіну і салідарны з Таццянай. Паводле выступоўцы Вячаслава Сіўчыка, беларусам патрэбна быць цвёрдымі ў адстойванні сваіх інтарэсаў і спадзявацца толькі на сябе. Гаварылі пра палітвязняў і выказалі салідарнасць з імі. Выступіў былы палітвязень з Пружанаў Алег Кулеша, які выказаўся наконт нядаўняй смерці Буцько, аднаго з катаў Беларусі, які прымаў непасрэдны ўдзел у забойствах апанентаў Лукашэнкі. Кулеша сказаў, што хоча, каб каты не сыходзілі ў небыццё без суда, што яны павінны адказаць перад законам і людзьмі за свае злачынствы.
Таксама павіншавалі самую актыўную удзельніцу акцый з самага пачатку і да гэтага часу Насту Канавалаву з днём народзінаў, якой 31 жніўня споўнілася 9 гадоў, Наста – дачка былой палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Яна чытае вершы, пяе песні, яе голас са словамі: «жыве Беларусь», «свабоду палітвязням», «слава Украіне» і «нех жые Польска» гучыць на кожнай акцыі.
Арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў гаварыў пра апошнія пастановы Мінадукацыі, якія пагоршаць жыццё беларусаў у Польшчы. Ён падзякаваў усім за тое, што прыйшлі. Плешкуноў лічыць, што акцыі павінны праходзіць да вызвалення ўсіх палітвязняў і вызвалення самой Беларусі. «Гэта наша барацьба за нашу і вашу свабоду»,— выказаўся спадар Плешкуноў.
Скончылася акцыя агульным здымкам удзельнікаў акцыі.