Ён адбывае арышт у баранавіцкім ІЧУ, яму можа пагражаць яшчэ некалькі разоў «па 15 сутак»
Як стала вядома берасцейскай «Вясне» з неафіцыйных крыніц, арыштаваны на 15 сутак баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку. Так ён выказаў пратэст супраць незаконнага затрымання 9 лістапада, пакарання яго 15 суткамі арышту і прад'яўленых падчас адбывання пакарання «новых доказаў яго віны», знойдзеных у яго блакноце, які забралі пры вобшуку. Мяркуецца, што такім чынам набіраюць «доказы» на новы адміністрацыйны 15-суткавы, а то і два арышты па 15 сутак.
Нагадаем, што 9 лістапада 2023 Аляксандр Вайцешык быў затрыманы сілавым метадам ля свайго пад'езда. Пасля правядзення вобшуку ў яго кватэры, быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Таксама былі забраны наўтбук і тэлефон. 10 лістапада суддзя суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Ірына Паўлоўская пакарала Вайцешыка 15 суткамі арышту па ч.2 арт.19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі).
Чытайце далей: