Навіны

Актывіст Вялаў трымае галадоўку у брэсцкім ІЧУ

Алег Вялаў

Брэсцкай "Вясне" стала вядома, што Алег Вялаў з самага пачатку адбыцця арышту 23 сакавіка трымае галадоўку (ежу не прымае, воду п'е).

Прычынай абвяшчэння галадоўкі стала тое, што актывіст не згодзен з рашэннем суда. Нагадаем, 8 сакавіка было ускладанне кветак да помніку Тараса Шэўчэнкі, ды с кветкамі прыйшоў і Вялаў. Мужчыну затрымалі, а потым быў суд з перапынкамі. Актывіст даводзіў суду, што мерапрыемства было ўзгоднена з гарадскімі ўладамі (ды прадставіў адпаведные дакументы!) — а значыць, што судзіць па артыкулу 24.23 КоАП за нібыта незаконнае пікетаванне — нонсэнс. Але ж суддзя Куроўскі 23 сакавіка вынес рашэнне: 15 сутак арышту.

З-пад арышту Вялава павінны вызваліць 4 красавіка.
Made on
Tilda