Што здарылася?
«Наша Ніва» паведамляе, што сілавікі атрымалі ад беларускіх банкаў дадзеныя аб пераводах у бок Facebook за перыяд са жніўня-2020. Такія пераводы маглі быць як дзеля збораў кшталту «BYSOL», так і ніяк не звязананых з беларускімі падзеямі лічбавых тавараў. Але ж у перыяд лета-восені 2020 году была хваля салідарнасці, таму, меркавана, усіх хто рабіў пераводы праз Facebook Pay, выклікаюць на размовы ды спрабуюць знайсці доказы пераводаў ў «Байсол», а потым прапануюць вярнуць «шкоду» ў 10-разовым памеры.Як дакладна сілавікі знаходзяць сляды пераводаў у «BYSOL»? Ды што можна зрабіць, каб знішчыць гэтыя сляды?
Калі Вы ажыццяўлялі перавод у «Байсол» (ці іншы збор праз пляцоўку Фэйсбук), беларускія банкі бачылі гэта як проста перавод на карысць рахунку Фэйсбуку. Менавіта такія дадзеныя банкі перадалі ў КДБ. Далей сілавікі мусяць атрымаць доступ да вашага акаўнту Facebook, каб зайсці ў вашую гісторыю Facebook Pay ды спраўдзіць, куды Вы адпраўлялі грошы (бо цалкам магчыма, што гэта была пакупка нейкай гульні ў Facebook Marketplace, а не збор на падтрымку рэпрэсаваных).На дадзены момант гісторыя ўсіх пераводаў захоўваецца ў Facebook Pay, ды няма магчымасці выдаліць адзінкавыя аперацыі адтуль. Знішчыць такога кшталту інфармацыю можна толькі, калі выдаліць сваю Facebook-старонку. Праўда, калі вас ужо запрасілі сілавікі на размову, і яны ўжо маюць дадзеныя аб вашых пераводах на карысць Facebook, прыйдзецца патлумачыць, куды быў перавод, ды чаму вы раптоўна вырашылі пазбавіцца свайго акаўнту ў гэтай сацсетцы.
Падрыхтавана на падставе артыкулу «Нашай Нівы».