Пратэстная акцыя, якая адбылася 13 верасня 2020, стала пачаткам самай масавай крымінальнай справай у краіне
Прайшло 2 гады пасля "карагоду" — пратэстнай акцыі, якая адбылася ў верасні 2020 году ў Берасці. Там людзі вадзілі карагод, танчылі пад музыку над скрыжаванні дарог, прысутныя апісвалі той дзень як "атмасферу праздніка". Так доўжылася толькі да моманту, калі прыехаў вадамёт ды (упершыню ў гісторыі горада!) ён быў выкарастаны супраць пратэстоўцаў.
Частку ўдзельнікаў акцыі судзілі па адміністрацыйным артыкуле 23.34 КоАП (удзел у несанцыянаваным мерапрыемстве). Потым іх жа (ды некаторых іншых) пачалі прыцягваць да крымінальный адказнасці па ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэксу Беларусі (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На сённяшні дзень, 13 верасня 2022 года, ужо вядома пра 130 асуджаных па крымінальнай справе. Пра ўсіх іх мы падрыхтавалі інфаграфіку, а таксама пра самых рэпрэсіўных суддзяў. Глядзіце на нашую інфаграфіку да гадавіны "карагоду" вышэй.