Навіны

Пінск: памерла праваабаронца Вераніка Іванова

Сумную навіну паведамляе Медыя-Палессе. Жанчына памерла ў пінскім шпіталі. Па нашых дадзеных, гэта адбылося раніцай 25 жніўня 2024 года.

Вераніка Іванова з 2020 года аказвала прававую дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту ў Пінску, пісала скаргі. За гэтае жанчыну неаднаразова затрымлівалі, праводзілі вобшукі і допыты.

Як распавялі знаёмыя жанчыны «Позірку», прычына смерці невядомая. Але ў апошні час яе здароўе пагоршылася, на што «безумоўна, паўплываў стрэс, звязаны з сённяшняй сітуацыяй у краіне».
2024-08-26 10:00