У Беларусі працэс ідэалагізацыі і мілітарызацыі дзяцей пачынаецца з устаноў дашкольнай адукацыі. Гэтая тэндэнцыя значна ўзмацнілася ў апошнія гады ў межах дзяржаўнай палітыкі «ваенна-патрыятычнага выхавання».
Да прыкладу, дзіцячы садок № 7 г. Івацэвічы 13.07.2026 паведаміў, што дзеці са старэйшай групы гэтага садку і ўдзельнікі атрада «Спадчыннікі Перамогі» наведалі вайсковую часць № 7404.
Да прыкладу, дзіцячы садок № 7 г. Івацэвічы 13.07.2026 паведаміў, што дзеці са старэйшай групы гэтага садку і ўдзельнікі атрада «Спадчыннікі Перамогі» наведалі вайсковую часць № 7404.
Дашкаляты «знаёміліся з побытам вайскоўцаў», «з цікавасцю разглядалі зброю», «кожнае дзіцё змагло патрымаць у руках сапраўдны аўтамат Калашнікава», выхваляецца сайт дзіцячага садку.
Прыцягвае ўвагу на здымках форма на дзецях ды зброя ў іх руках. Замест таго, каб гуляць у лялькі і машынкі, каб пускаць ў неба шарыкі, каб загараць і плаваць, выхавацелі іх вязуць да вайскоўцаў.
Нагадаем, Канвенцыя ААН «Аб правах дзяцей» абавязвае краіны забяспечваць, каб адукацыйны працэс дзяцей быў ў духу міра, цярпімасці, ўзаемаразумення ды павагі да правоў чалавека.
А яшчэ трывогу з-за падобных мерапрыемстваў выказвалі псіхолагі: шматлікія мілітарысцкія мерапрыемствы могуць выклікаць доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для развіцця дзяцей.

Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
- У Берасцейскай крэпасці дзейнічае «патрыятычны цэнтр». Там падлеткаў вучаць кіраваць баявымі дронамі-камікадзэ
- «Очень важно показывать этот фильм детям, неважно, что там [рейтинг] 16+». Заявила российская актриса в Брестской крепости перед показом военного фильма из РФ
- Партыя «Белая Русь» масава парушае заканадаўства ў Берасцейскай вобласці. Праводзяць партыйную дзейнасць у адукацыйных установах, хаця гэта прама забаронена
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна