Навіны

Апошні прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі без зменаў

Яшчэ год у калоніі
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: асабісты архіў сям'і Шарэндаў
15 снежня 2023 а 10:30 адбылося паседжанне Гомельскага абласнога суду, на якім была разгледжана апеляцыйная скарга палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Калегія пад старшынствам Дзмітрыя Казлова пакінула прысуд у сіле, паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда. Гэта азначае, што тэрмін — дадатковы год зняволення па ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) — застаўся. Паводле Андрэя Шарэнды, ўжо бліжэйшымі днямі Паліна будзе этапавана ў зарэчанскую калонію №24.

Нагадаем, што Паліне адзін раз ужо павялічвалі тэрмін такім жа чынам, па таму ж артыкулу 411 «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Першапачаткова ж яе асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі за тое, што падчас вобшуку ў яе кватэры яна плюнула ў твар аднаму міліцыянту, з іншага сарвала маску, нібыта абражала іх ды Лукашэнку.
Made on
Tilda