Судовыя паседжанні

Учора ўраджэнцу Пружан, гітарысту гуртоў «Крамбамбуля» і «Pomidor/off» дадалі яшчэ год калоніі

Усяго асудзілі на 3 гады

Музыка Уладзіслаў Плюшчаў

Уладзіславу Плюшчаву ўсяго тры месяцы таму прысудзілі 2 гады зняволення і вялізны штраф. Тады яму прад'яўлялі артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт.188 (Паклёп).

А зараз той жа Фрунзенскі суд Мінска агучыў ужо другі вырак музыке: 3 гады калоніі і штраф памерам 300 базавых велічынь (гэта з улікам папярэдняга прысуду). Вядома, што гэтым разам яго абвінавачвалі ў тым, што ў тэлеграм-чат «Пружаны — это не ваш город» ён рабіў рэпосты з пратэсных каналаў, а таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра чыноўнікаў і сілавікоў. Гэта кваліфікавалі па трох крымінальных артыкулах: ізноў артыкулы 188 і 369, і новы артыкул 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Агулам па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.
Made on
Tilda