Напачатку 2025 года ўкраінскія праваабаронцы ладзілі акцыю ў Варшаве. Акрамя збора подпісаў на праваабарончай старонцы, раздачы ўлётак антываеннага зместу, прапаноўвалася печыва, унутры якога знаходзіліся паперкі з гучнымі выказваннямі праваабаронцаў, у тым ліку і беларускіх. Якое было маё здзіўленне, калі ўнутры прысмаку я знайшла выказванне палітзняволенай Марфы Рабковай, якую затрымалі беларускія спецслужбы 17 верасня роўна 5 год таму.
Выраз Марфы «Не мы выбіраем час, а час выбірае нас» — гэта філасофская максіма самой Марфы, і яна мае некалькі пластоў сэнсу.
Ідэя ў тым, што чалавек не можа самастойна абраць эпоху, у якой яму нарадзіцца і жыць. Мы не кантралюем вялікія гістарычныя падзеі (войны, рэвалюцыі, эпідэміі, эканамічныя крызісы), якія фармуюць нашу рэальнасць. Аднак менавіта гэтыя абставіны выклікаюць нас да барацьбы і вылучаюць тых, хто можа стаць героем, лідарам, выратавальнікам або проста годным чалавекам у цяжкі час.
Час «абірае нас», калі стварае ўнікальную магчымасць або выклік, які патрабуе адказу. Гэта момант, калі трэба дзейнічаць, прымаць цвёрдае рашэнне або праявіць свой характар. Калі прапусціць гэты момант, магчымасць можа не вярнуцца.
Фраза падкрэслівае, што кожны чалавек нясе адказнасць за тыя дзеянні, якія ён учыняе ў адказ на выклікі свайго часу. Наша рэакцыя на абставіны вызначае не толькі наш ўласны лёс, але і лёс наступных пакаленняў. Мы не вінаватыя ў тым, што трапілі ў пэўныя абставіны, але мы ў адказе за тое, як у іх паводзім сябе. Мы робімся тымі, хто мы ёсць, не дзякуючы, а менавіта праз пераадоленне тых выпрабаванняў, якія паслаў нам час.
Выраз падкрэслівае, што жыццё — гэта не толькі наш асабісты выбар, але і рэакцыя на тыя абставіны, якія нам не падкантрольны. Наша годнасць заключаецца не ў тым, каб выбраць сабе ідэальны час, а ў тым, каб годна адказаць на выклік любога часу, у якім мы апынуліся.
Напэўна, гэта філасофская аксіёма дапамагае Марфе Рабковай выжыць ў пекле палону, захоўваючы гонар і годнасць, не губляючы свайго «Я».

Каардынатарка Валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра «Вясна» Марфа Рабкова была асуджана да 15 гадоў зняволення па палітычных артыкулах і да штрафу ў 700 базавых велічыняў.
Паперка з жыццёвым крэда Марфы ляжыць з таго часу на маім працоўным стале і кожны дзень напамінае пра тое, што ў маёй Радзіме за кратамі мае калегі і сябры, якіх асудзілі за абарону правоў беларусаў, і ім патрэбна дапамога свету.