Аляксандр Мілінкевіч, беларускі навуковец і палітык, адыграў ключавую ролю ў пошуку і перадачы парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які нарадзіўся ў сяле Воўчын на Берасцейшчыне.
У кастрычніку 1987 года Мілінкевіч разам з археолагам Міхасём Ткачовым, мастаком Уладзімірам Кіслым і сваім старэйшым сынам правёў раскопкі ў каралеўскай капліцы касцёла Святой Тройцы ў Воўчыне. Касцёл быў развалены. Але даследчыкі знайшлі дэталі дубовай труны, фрагменты адзення і каранацыйнай мантыі з каралеўскімі гербамі. Парэшткі пэўны час знаходзіліся ў майстэрні мастака Кіслага. Потым у Воўчын прыехала група польскіх даследчыкаў. Яны знайшлі ў пяску фрагменты праха Панятоўскага.
13 снежня 1988 года быў падпісаны акт перадачы каралеўскіх астанкаў Польшчы. Беларускі бок перадаў знаходкі афіцыйнай польскай дэлегацыі на чале з дырэктарам Варшаўскага каралеўскага замка. Хаця, паводле слоў самога Мілінкевіча, ён спрабаваў пераканаць Міністэрства культуры БССР пакінуць парэшткі ў Беларусі, аднак рашэнне было прынята на карысць перадачы.
14 лютага 1995 года парэшткі былі ўрачыста перапахаваны ў каралеўскай крыпце Архікатэдральнай базілікі св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве, дзе ў 1764 годзе адбылася каранацыя манарха. Перад гэтым ішлі дыскусіі між палякаў, дзе перапахаваць парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай. Бо стаўленне палякаў да асобы Панятоўскі было розным. Адны вінавацілі яго ў страце незалежнасці Польшчай, лічылі здрайцам, а другія лічылі, што Панятоўскі зрабіў шмат добрага для краіны ў плане культуры ды мастацтва. Таму было прынята саламонава рашэнне перапахаваць парэшткі не ў Кракаве, а ў Архікатэдры святога Яна Хрысціцеля, дзе каранаваўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (і дзе 22 жніўня 2026 адбылося развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам, стараннямі якога знайшоў тут свой супакой апошні кароль Рэчы Паспалітай).
А жыхары Воўчына ў свой час разрабавалі крыпту і сам саркафаг. Напрыклад, з бляхі з саркафагу рабілі вёдры, была скрадзеная адным з мясцовых і бронзавая карона з пазалотай. А калі Мілінкевіч прыехаў у Воўчын з лекцыяй пра іх знакамітага земляка, які стаў высокай асобай, то мясцовая настаўніца сказала, што ім не цікава слухаць пра польскую гісторыю, ім гэта не патрэбна.

Цікавыя малавядомыя факты з жыцця і пасля смерці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага можна прачытаць у невялікім рэдкім выданні Аляксандра Мілінкевіча «Воўчынская гісторыя».
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Кніжныя рэкамендацыі ад палітвязня-праваабаронцы Віталя Чопіка
- Беларуская турэмная літаратура ў кантэксце сусветнай. Ад Максіма Танка да Якуба Коласа, ад Аляхновіча — да Бяляцкага