Навіны

Акцыя беларусаў Варшавы

Пра сталінскія і сённяшнія рэпрэсіі
Алег Кулеша на акцыі ў Варшаве, 26.10.2026
У нядзелю 25 кастрычніка 2026 беларусы сабраліся ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка, каб пагаварыць пра сталінскія — і сённяшнія рэпрэсіі ў Беларусі. Масавыя рэпрэсіі — гэта страшнае злачынства супраць свайго народа. Арганізатар акцыі сябра Беларускай Асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў успомніў пра чорную Ноч расстраляных паэтаў — трагічную падзею ў гісторыі Беларусі, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкія ўлады (НКВД) у Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты (ў тым ліку Міхась Чарот, Алесь Дудар, Янка Нёманскі, Юлій Таўбін). Большасць загінулых была рэабілітаваная Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у 1988 годзе. Але для беларускага грамадства гэта непапраўная страта.

Выступалі таксама былыя палітвязні, якія параўноўвалі цяперашнія месцы зняволення рэжыму з савецкім ГУЛАГам. Таксама было адзначана, што для беларусаў гэта жалобны тыдзень. І трэба гэты тыдзень прысвяціць памяці нашых продкаў, якія былі забіты толькі за тое, што яны былі лепшымі. Прайшла хвіліна маўчання, былі запалены знічы ў памяць пра тых, каго знішчылі ворагі беларушчыны.
Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda