Сёння раніцай у Брэсце пракацілася хваля ператрусаў. Іх праводзяць супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Людзі, у якіх адбываюцца ператрусы, маюць працэсуальныя статусы сведак.
Так, «Вясне» вядома пра мінімум шесць ператрусаў у берасцейцаў сёння а шостай раніцы. Дома ў іх праводзяць ператрусы, потым забіраюць на допыт у якасці сведак, пасля чаго адпускаюць.
Так, сілавікі прыйшлі да Шчурко — цікавіліся "ОГСБ", Цяліпкі. Пасля ператрусу на допыт у якасці сведкі вазілі Рамана Берасценя, потым яго вызвалілі.
Раніцай таксама затрымалі Анастасію Мантраву. У яе сёння мусіў быць суд, але а 8 раніцы яе затрымалі.
10.00 Раніцай да выдаўца брэсцкага часопіса «Бінокль» Дар'і Гарашчанкі прыйшлі з ператрусам сілавікі. Яе павезлі на апытанне ў Ленінскі РАУС, пазней адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон. Таксама з ператрусам раніцай прыйшлі да брэсцкай фатографкі Вольгі Латышавай.
![](https://static.tildacdn.com/tild3763-3864-4634-a166-383335353137/photo_2021-07-13_09-.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3631-3335-4332-b637-613737393066/photo_2021-07-13_13-.jpg)