Навіны

Добрая навіна: збор на BySOL для экс-палітвязня са Століна паспяхова закрыты

Аляксандр Велясніцкі ў жніўні 2020 года, як вайсковы афіцэр запаса, адмовіўся ад дзяржаўнай узнагароды (медаля «За бездакорную службу»). На той час Аляксандр скончыў 15 гадоў службы ў памежны войску і ўжо год як не працаваў там. Публічна адмовіцца ад медаля ён вырашыў 14 жніўня 2020, і патлумачыў гэты тым, што такім самым медалём пачалі ўзнагароджваць сілавікоў, якія білі і катавалі мірных пратэстоўцаў.

Праз год Аляксандра затрымалі і асудзілі па «справе Зельцара» на 2.5 гады калоніі. Сам Аляксандр настойваў, што справу сфальсіфікавалі (ён не пісаў каментар, які яму прыпісалі) і што крымінальная справа — гэта помста за яго грамадскую пазіцыю.

Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і з'ехаў за мяжу з сям'ёй. На тое, каб пачаць новае жыццё, сям'е Аляксандра на першы час патрабаваліся грошы. Дзеля гэтага 47 дзён таму быў адкрыты збор на BySOL — і па стане на сёння, ўся неабходная сума ўжо сабраная.
Made on
Tilda