Навіны

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі працягваюцца ў Варшаве

Кожную нядзелю ў Варшаве адбываюцца акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яны заўжды праходзяць каля помніка Мікалаю Каперніку ў раёне Кракаўскае Прадмесце.

Тэма акцыі, якая адбылася 21 снежня 2025: падвядзенне вынікаў сустрэчы з палітвязнямі, вызваленымі 13 снежня, патрабаванне вызвалення ўсіх астатніх, спыненне рэпрэсій у Беларусі. На акцыі асабліва ўспаміналі і патрабавалі вызвалення двух вельмі вядомых і значных фігур: Анджэя Пачобута — журналіста і грамадскага дзеяча, які без віны знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021 году, і Міколы Статкевіча — вядомага палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты, аднаго з палітзняволеных, які знаходзіцца ў зняволенні з 2020 года (асуджаны на 15 гадоў), і які адмовіўся пры вызваленні ў верасні 2025 года пакідаць Беларусь.

Акцыі ў Варшаве носяць рэгулярны і міралюбны характар. Яны з'яўляюцца моцным сімвалам беларускай супольнасці ў выгнанні і непахіснай падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі на Радзіме.

Скончылася акцыя супольным здымкам для гісторыі.
Made on
Tilda