Навіны

Мілітарызацыя дзяцей працягваецца

У чэрвені 2025 года вучняў СШ №3 г.Івацэвічы, якія адпачываюць у школьным лагеры, завезлі ў вайсковую частку 7404. Падчас візіту ў вайсковую часць малым дзецям давалі ў рукі зброю, што паказала на фотаздымках сама школа на сваім афіцыйным сайце:
Школа апісала тое, што адбылося, наступным чынам: дзеці «знаёміліся з вайсковай амуніцыяй і службовымі сабакамі розных парод», што нібыта «развівае цікавасць маладога пакалення да вернасці Радзіме». Паездка ў в/ч 7404 адбылася ў межах «Дня патрыёта» (кожны дзень у летнім школьным лагеры мае сваю назву).

Насамрэч рэжым усё актыўней заганяе дзяцей у вайсковую атмасферу. Усё гэта выглядае як прапаганда ваеннай службы.
Выхавацелі радасна паведамляюць пра «развіццё цікавасці да Радзімы», але ці чулі гэтыя дзеці хоць раз пра сапраўдных герояў Беларусі, як Каліноўскі ці Багушэвіч?

«Дзень патрыёта» — гэта падрыхтоўка верных рэжыму будучых кантрактнікаў.

Тое ж самае рабілі ў нацысцкай Германіі: дзяцей з малых гадоў змацоўвалі ваеннай прапагандай. У СССР культ савецкага патрыёта замацоўвалі праз «Зарніцы», ваенныя гульні. Вынікам такога выхавання сталі пакаленні, якія маўчалі, калі іх краіну вялі ў Афганістан.

У сучаснай Расіі — гэта «Юнармія», дзе дзяцей вучаць страляць, а не мысліць.

Ці гэтага мы хочам для беларускіх дзяцей?
2025-07-06 23:52