— Фармат акцыі пра палітвязняў заўсёды сур'ёзны і сумны. А мы вырашылі яго змяніць. Калі абмяркоўвалі план правядзення акцыі да дня народзінаў Алеся, то ўзялі за аснову яго традыцыю вырошчваць гарбузы і дзяліцца імі з сябрамі. Тым больш, што яго гарбузы былі такога жыццясвярджальнага колеру. І паколькі сёння праваабаронца за кратамі, а нам пашчасціла застацца на волі, мы вырашылі яго замяніць. Праўда, толькі гарбузы нашы купленыя ў краме, бо не было магчымасці выгадаваць самім, але колер вытрыманы.