Тлумачыць праваабаронца

Родныя вязняў-пенсіянераў па ўзросту і інваліднасці накіроўваюць пытанні, па якому праву яны не могуць распараджацца пенсіямі працоўнымі і сацыяльнымі, калі маюць генеральную даверанасць ад асуджанага, асабліва, калі дома у пенсіянераў-вязняў застаюцца непаўнагадовыя дзеці. На гэтае пытанне адказвае былы палітвязень, юрыст-праваабаронца Леанід Судаленка:
— Паводле арт. 93 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, асуджаным да пазбаўлення волі пенсіянерам пенсія аплачваецца па іншаму заканадаўству. Па ўстаноўленай спецінструкцыі, зацверджанай МУС, як толькі прысуд набывае моц і пенсіянера накіроўваюць у месцы зняволення, туды накіроўваецца і ягоная пенсія. Там з пенсій вылічваецца амаль палова за так званыя камунальныя паслугі.
Калі ў пенсіянера-вязня дома засталіся непаўнагадовыя дзеці, то жонка (ці муж) павінны падаць на аліменты. Выканаўчы ліст пойдзе ў калонію, тады з другой часткі пенсіі, якая застаецца пасля выліку на паслугі, бухгалтэрыя адлічыць 25 % на адно дзіця (альбо 33% на дваіх). Калонія забярэ з рубля 50 кап. на камунальныя паслугі, а з другіх 50 кап. калонія вылічыць на дзяцей. Што застанецца — пойдзе на атаварку ў турэмнай краме.
Іншая справа ў пенсіянераў-вязняў, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці ці сацыяльную пенсію. У калоніі не выплачваюцца ўсе віды сацыяльных пенсій. Гэта мінімальная пенсія, пенсіі па 1, 2, 3 групах інваліднасці ды розныя віды іншых пенсій. Лічыцца, што дзяржава на перыяд зняволення ўтрымлівае гэтых людзей, таму пенсіі спыняюцца. Падобна на тое, што дзяржаву не цікавіць, як будуць утрымлівацца непаўнагадовыя дзеці такога вязня.
Паводле праваабаронцы, скардзіцца ў ДВП (Дэпартамент Выканання Пакаранняў) сэнсу няма, бо выгарадзяць сябе спецінструкцыяй. Але тым не менш, змагацца за свае правы трэба. Пісаць дэпутатам, што трэба змяніць падыход у гэтым накірунку і наогул трэба пісаць па ўсіх накірунках у розныя органы, не трэба маўчаць.
Пасля вызвалення пенсіі аднаўляюцца, заўважае Леанід Судаленка.