![](https://static.tildacdn.com/tild6637-6238-4463-a266-336130303838/ramanovich_liudmila_.png)
15 чэрвеня 2022 ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. Суддзёй выступіць Таццяна Наўмовіч.
Нагадаем, што актывістку затрымалі 4 красавіка 2022, а потым змясцілі ў брэсцкае СІЗА. Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
![](https://static.tildacdn.com/tild3332-3964-4937-a562-323136343837/sshot-15.png)
Да таго ж, Людміла дасылала зварот супраць вайны ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Тэкст звароту можна знайсці тут.
Падтрымаць жанчыну можна лістамі ў СІЗА-7. А таксама можна прыйсці падтрымаць яе на суд, які мусіць прайсці адкрыта.