Навіны

«Трэба пісаць лісты палітвязням»

Юлія Сліўко ў Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, 30.06.2024. Фота Берасцейскай «Вясны»
Да такой высновы прыйшла каардынатарка варшаўскай ініцыятывы «Напішы паштоўку палітвязню» Юля Сліўко. На нейкі час Юля прыпыніла гэтую грамадскую справу, была моцна загружаная працай. Але калі пачула ад былых палітвязняў, што некаму аддалі пры вызваленні часткова лісты, некаму даходзілі не толькі ад родных, і што ім гэта надавала сілы, жанчына ўзялася з новымі сіламі за працяг гэтай справы. Таму 30 чэрвеня 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ізноў сабраліся жадаючыя напісаць паштоўкі для палітвязняў.

Юля прапаноўвае ўдзельнікам ініцыятывы розныя паштоўкі, але яны з сэнсам, яркія, прыгожыя, на якіх можна напісаць невялікі тэкст, але прадуманы. А сама паштоўка ў шэрых буднях і шэрай абстаноўцы — гэта кропелька радасці і добрага настрою. Яшчэ на ўсякі выпадак Юля сканіруе напісанае, каб пры вызваленні ўручыць палітвязню, каб ён ці яна не думалі, што ўсё было марна.

— І нашы лісты — гэта напамін ахоўнікам сістэмы, што не ўсё так проста ў жыцці, што іх нядобрыя справы не будуць забыты ў будучыні, — сказала адна з удзельніц мерапрыемства.
Made on
Tilda