І гэта, здаецца, нічога не парушае
24.07.2026 у Берасцейскай крэпасці адбылася цырымонія прыняцця прысягі пракурорскімі работнікамі. Сярод пяці «ўпершыню прызначаных» пракурорскіх работнікаў, што давалі прысягу, была Варвара Міцкевіч.
Мы шукалі пра яе інфармацыю, і аказалася што 16.11.2025 яна ўжо працавала як памочніца пракурора ў Лунінецкім раёне — менавіта так яе тады прадстаўляла раёнка.
То бок Міцкевіч адпрацавала мінімум 8 месяцаў, перш чым прынесла прысягу.
Можа, ўвесь гэты час проста чакалі зручнага моманту, каб сабраць некалькі новых пракурораў для прысягі? Але за гэтыя 8 месяцаў ужо было падобнае (і больш маштабнае!) прынясенне прысягі пракурорскімі работнікамі. 42 упершыню прызначаных пракурорскіх работнікаў «з усіх рэгіёнаў краіны» 5 снежня 2025 ў Менску давалі прысягу. Але, відаць, не Варвара Міцкевіч. Хаця яна тады ўжо працавала.

Прысяга пракурорскіх работнікаў мае не толькі сімвалічнае значэнне. Яна мае і юрыдычныя наступствы, паколькі выконванне Прысягі адносіцца да службовай дысцыпліны.
Парадак прынясення прысягі пракурорскімі работнікамі ў Беларусі вызначаецца Генпракурорам (гэта гаворыць ч.2 арт.50 Закона Аб пракуратуры). Але гэты парадак мы не змаглі знайсці ў адкрытым доступе. Таму выглядае, што новыя пракуроры могуць больш за паўгады не даваць прысягі, прапускаць урачыстыя цырымоніі дачы Прысягі — і гэта будзе згодна з дзеючым заканадаўствам.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Милиционер из Бреста заявил, что дружинники могут «проверять документы» у граждан. Но это неправда
- За безалкагольнае піва могуць прыцягваць да адказнасці? Тлумачым, чаму гэта не так
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна