Навіны

«Апека» сацыяльнай дзяржавы сямей палітычных вязняў

Ілюстрацыйнае фота / Pexels
Навучальныя ўстановы і паліклінікі павінны аказваць «асаблівую ўвагу» сем'ям палітвязняў. Берасцейскай «Вясне» вядома некалькі падобных гісторый з розных раёнаў Берасцейскай вобласці. Па прычыне бяспекі мы не будзем называць прозвішчы і імёны тых «шчасліўчыкаў», каго ўзялі, так бы мовіць, на карандаш.

Пасля агалошвання прыгавора і ўступлення яго ў законную сілу ў дом палітвязня тут жа завітваюць прадстаўнікі дзіцячага садка, куды ходзіць не першы год дзіця, прадстаўнікі школы, у якой навучаецца другое дзіця і, як ні дзіўна, мясцовай паліклінікі. Першае пытанне ад школьных наведвальнікаў, ці будзеце далей жыць з такім чалавекам. Другое ад усіх разам – праверка кватэры, халадзільніка, шафаў на прадмет забяспечанасці дзяцей ежай, адзеннем, абуткам, спальнымі месцамі, хаця дзецям не па году ад роду і сям'я да гэтага заўсёды лічылася добранадзейнай.

Калі яшчэ можна неяк прыняць наведванне выхаваўчых устаноў, бо пякуцца цяпер пра правільнае ідэалагічнае выхаванне ў сувязі з патрабаваннем рэжыму, то для чаго тут кантрольны прыезд медыкаў. Чаму цяпер, калі аднаго з бацькоў садзяць за каментары ў інтэрнэце яшчэ з 2020 года на доўгія гады як за забойства чалавека, дзяржаўныя органы праяўляюць звыш актыўнасць у адносінах да яго сям'і?

Паводле правяраючых, калі іх не задавальняе бытавы план або ёсць некаторыя артыкулы, па якіх пасадзілі аднаго з бацькоў (праўда, артыкулы не называюць), то сям'ю ставяць на прафілактычны ўлік сацыяльна небяспечных сямей або нават могуць забраць дзяцей. У нашым выпадку сям'ям пашчасціла. Але гэта не азначае, што яна пазбавілася ад звыш пільнай увагі і кантролю вышэй пералічаных органаў.
Made on
Tilda