Навіны

Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі сваіх калегаў-вязняў з 26-годдзем «Вясны»


Бярозаўскія праваабаронцы «Вясны» павіншавалі з 26-годдзем сваіх калегаў, якія на дадзены момант знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцы-вязні атрымаюць бандэролькі з салодкім і галоўкамі часныку, а таксама асобна лісты.

Бандэролькі, дасланыя да свята нараджэння Хрыстова, нашы калегі атрымалі, хоць і ў розныя тэрміны. Даслаўшыя бандэролькі атрымалі тады па пару слоў падзякі ад некаторых сваіх калег. А вось на дасланыя ў розныя часы лісты адказаў не было. Тым не менш праваабаронцы зноў зрабілі чарговую спробу ў спадзяванні, што з сямі вязняў хоць нехта атрымае вестачку і адкажа.

Заахвочваем усіх, хто можа, зрабіць тое самае, улічваючы, што церпяць праваабаронцы за тую дапамогу, якую аказвалі пацярпелым ад рэпрэсій, разгула і беззаконня ўладаў. Леаніду Судаленка і Таццяне Ласіцы можна дасылаць толькі лісты, бо прысуд у дачыненні да іх уступіў у сілу, — кажуць праваабаронцы.

  • Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Марыя Аляксандраўна Рабкова, Андрэй Сяргеевіч Чапюк: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
  • Леанід Леанідавіч Судаленка: ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
  • Таццяна Леанідаўна Ласіца: ПК-4246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Made on
Tilda