Навіны

-1 палітвязень: выйшаў з калоніі Віктар Хлябец

Мужчыну з інсуліназалежным дыабетам затрымалі яшчэ 26 лютага 2022 года
Віктар урадженец Белаазёрску. Мае 8-гадовую дачку.
«І наадварот, яны нібы падштурхоўваюць. На жаль, чалавек загінуў, але мусара задумаюцца, карацей — мінус адзін мусар»
За такі каментар судзілі Віктара Хлябца. Паведамленне было пакінута ў закрытым тэлеграм-чаце. 21 ліпеня, калі суд пачынаўся, Віктар цалкам не прызнаваў сваю віну. Але ж 28 ліпеня змяніў сваю пазіцыю і на апошнім слове віну прызнаў. З чым звязана раптоўная змена пазіцыі, дакладна невядома.
У ліпені 2022 суддзя Наталля Вакульчык прысудзіла мужчыне 1.5 гады калоніі па "справе Зельцара".
Віктар Хлябец вызваліўся з наваполацкай калоніі сёння, 17 траўня.

Made on
Tilda