Як паведамляе DissidentBy, берасцейца і былога палітвязня Юрыя Касцюка сёння ўвезлі ў невядомым накірунку расейскія прыставы з ЦЧУІГ (цэнтра часовага ўтрымання іншаземных грамадзян). Гэта адбылося перад тым, як з хлопцам павінен быў сустрэцца адвакат. Зараз адвакату не даюць сустрэцца з Юрай, як і не даюць азнаёміцца з дакументамі.
Два дні таму Юру спрабавалі незаконна экстрадаваць у Беларусь. Выдаваць яго беларусім уладам нельга, паколькі Юра падаў заяву на статус уцекача, і працэс разгляду яшчэ трывае. Нягледзячы на гэтае, 13 кастрычніка хлопца павезлі ў аэрапорт. Па дарозе туды і назад Юру збівалі, паведамляе DissidentBy. Каб спыніць экстрадыцыю ды катаванні, хлопец парэзаў сабе жывот, пасля чаго вярнуліў ЦЧУІГ. Там Юрый зняў пабоі.
Нагадаем, што Юрый Касцюк адбыў у Беларусі тэрмін за сарваны 🇧🇾 чырвона-зялёны сцяг. Пасля вызвалення, напачатку 2022 года, ім зноў зацікавіліся: на гэты раз праз удзел у закрытым чаце «Волейбол по выходным» (чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію»).