9 лістапада 2025 года ля помніка Каперніку ў цэнтры Варшавы сабраліся беларусы, каб ўшанаваць забітага 12 лістапада 2020 года 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Малады чалавек не зрабіў нічога дрэннага ці супрацьпраўнага.
Увечары 11 лістапада 2020 Раман выйшаў у свой двор, каб спыніць тых, хто абрэзваў бел-чырвона-белыя стужачкі. Але адзін з невядомых заатакаваў і штурхануў Рамана, адразу ж Рамана затрымалі людзі ў цывільным з танаваных мікрааўтобусаў. Як паказалі расследванні журналістаў, грамадзкасці і ByPOL, Рамана тады даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менска, а праз паўтары гадзіны у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У бальніцы канстатавалі стан комы, вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Аперацыя доўжылася некалькі гадзінаў, аднак стан Рамана пагаршаўся, і ўвечары 12 лістапада ён памёр. Паводле аналізу відэазапісаў, невядомы нападнік, які першым ударыў Рамана, мае візуальнае падабенства да Дзмітрыя Шакуты, прафесійнага баксёра, якога звязваюць з Віктарам Лукашэнкам. Таксама за збіццём Рамана назіраў чалавек, які мае візуальнае падабенства з Дзмітрыем Баскавым, бізнэсоўцам і хакейным трэнэрам Мікалая Лукашэнкі, якога з Шакутам звязваюць сяброўскія адносіны. Чалавек, падобны на Баскава, паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, падцвердзіў, што мае імя Дзмітрый. Таксама мае дачыненне да гэтага прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
Як выказаўся на акцыі ў Варшаве актывіст Вячаслаў Сіўчык, на жаль, дагэтуль ніхто за забойства Рамана Бандарэнка не быў пакараны, хаця ўсе вінаватыя ў гвалтоўнай смерці маладога чалавека высветлены, але цяпер у Беларусі час гуманітарнай катастрофы. Ужо шмат патрыётаў Айчыны забіты рэжымам акрамя Рамана Бандарэнкі. Сучаснымі героямі з'яўляюцца і Аляксандр Тарайкоўскі, і Генадзь Шутаў, іВітольд Ашурак, і Алесь Пушкін, і Андрэй Зэльцэр і ўсе тыя, хто быў замучаны ў калоніях пасля 2020 года, сказаў палітык Павел Латушка. Вячаслаў Сіўчык успомніў вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча, як пайшоў у нябесную сотню ў 59 гадоў, аставіўшы пасля сябе моцны след змагара за вольную Беларусь.

На акцыі прысутнічала дзяўчына-крык, мастачка Яна Шостак. Хвілінай крыку, які падтрымалі ўсе прысутныя, аддалі даніну памяці героям, аддаўшым жыцці за вольную Беларусь.
На прыканцы акцыі быў зроблены агульны фотаздымак.