Віталь быў асуджаны да 1.5 гадоў калоніі праз абразу Лукашэнкі. У межах гэтай справы мужчына за кратамі са жніўня 2021 года. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №2.
Стала вядома, што паслядоўнасць ціску на палітвязня была такая: 15 чэрвеня 2022 яго адправілі на 5 сутак у ШІЗА, 20 чэрвеня мужчына выйшаў са штрафнога ізалятару. Потым 21 чэрвеня яму далі яшчэ 10 сутак ШІЗА, і пакуль ён быў там — яшчэ "дадалі" 5 сутак. Ды пакуль ён знаходзіўся ў ШІЗА, было вынесена рашэнне аб адпраўцы ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Аб гэтым палітвязень даведаўся, калі выйшаў з ШІЗА 6 ліпеня, а на наступны дзень яго ўжо змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў. Атрымліваецца, што да канца свайго тэрміну Віталь будзе знаходзіцца ў калоніі ў ПКТ.
Настрой у Віталя не лепшы, вынікае з яго ліста сваякам:
«Я очень устал, очень. Мне даже тяжело было с адвокатом разговаривать. Я реально вымотан, и мне не важно, добьёмся мы правды или нет. Мне все трудно объяснить, просто я устал.
И ещё, чтобы ты знала — не надо винить сейчас никого в том, что я еду на ПКТ — ни начальника, ни оперов, ни кого бы то ни было. Я не знаю, что будет потом, но сейчас их винить не стоит».
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ПКТ
Віталь Васільевіч Жук