Навіны

Палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч этапавалі ў баранавіцкае СІЗА

А тым часам ў Берасці разглядалі апеляцыю на яе прысуд


7 кастрычніка 2022 года ў абласным судзе ў Берасці разглядалася апеляцыйная скарга на прысуд Вользе Ялцэвіч. Якое рашэнне вынесла тройка суддзяў на чале з Мікалаем Сянько, пакуль няма звестак.

Вядома, што ў зняволенні Вольга добра трымаецца, нягледзячы на з'явіўшыяся праблемы са здароўем і перабоі ў ліставанні.

Нагадаем, жанчыне далі 2 гады калоніі па абвінавачванні ў тым, што яна ў межах фонду "Страна для жизни" аплочвала адвакацкую дапамогу затрыманым на пратэстах. На судзе жанчына заявіла пра тое што 5 разоў яе змашчалі ў карцар, адмаўлялася ад дасудовых паказанняў.
Made on
Tilda