Навіны

Берасце: затрымана 68-гадовая жанчына

За надпісы на прыпынку «нет войне», «Жыве Беларусь!»

Надпіс маркерам на прыпынку «Кавалёва» у Берасці, за які затрымалі па крымінальнай справе пенсіянерку

Праўладны тэлеграм-канал 24 снежня 2022 паведаміў, што ў Берасці затрымана 68-гадовая пенсіянерка. Ёй прад'яўляюць нанясенне чырвоным маркерам надпісаў «нет войне», «Жыве Беларусь!» на аўтобусным прыпынку «Кавалёва».

Той жа канал паведаміў, што за гэтае ўзбуджана крымінальная справа па арт.341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэксу.
Made on
Tilda