17 верасня 2024 года ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі з'явілася старонка ў Instagram «ruslan_guseinov_warszawa». Гэта профіль пінскага актывіста Руслана Гусейнава, які ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў эміграцыі. У 2020 годзе мужчыну неаднаразова затрымлівалі.
Пра інстаграм-старонку Руслан Гусейнаў кажа, што для яго гэта як хобі. Там ён піша, дзе бывае, што бачыць цікавага ў тым ці іншым месцы. І Варшава як адна з геалакацый. Калі ён бывае ў Кракаве, то называе старонку «ruslan_guseinov_krakow». Асабліва любіць бываць Гусейнаў на культурніцкіх мерапрыемствах і ў гістарычных месцах, музеях, дзе інфармацыя тычыцца беларусаў часоў ВКЛ альбо Рэчы Паспалітай. Мужчына выкладае здымкі і відэа з гэтых месцаў і мерапрыемстваў. Руслан лічыць, што беларусам трэба ведаць сваю мінуўшчыну, каб ганарыцца сваімі продкамі і зразумець сваю нацыянальную ідэнтычнасць.
Нягледзячы на моцную занятасць на працы, актывіст стараецца бываць на акцыях, здымаць на відэа убачанае і пачутае, а потым стварае відэа і выкладае на інстаграм-старонку. Гэта нялёгкі занятак. Але мэта Руслана данесці інфармацыю пра Беларусь усяму свету, а падзеі ў свеце данесці беларусам у Беларусі. У сваіх відэа ён дае выступы беларускіх палітыкаў і актывістаў, такіх як Павел Латушка, Вячаслаў Сіўчык і іншых, на пратэстных акцыях. Яны жорстка і адкрыта выказваюцца пра рэжым Лукашэнкі і Пуціна і метадах барацьбы з імі. Паводле Руслана Гусейнава, дабаўленне яго старонкі ў Instagram у спіс экстрэмісцкіх матэр'ялаў азначае, што ён дзейнічае ў правільным накірунку.
Руслан Гусейнаў кажа, што не спыніць сваю старонку ў Instagram. За месяц у яго не меней 24 тысяч праглядаў. Актывіст спадзяецца, што яго чытачы застануцца з ім, карыстаючыся метадамі перасцярогі. Бо акрамя палітыкі, культуры і гісторыі, ён шмат піша пазнавальнага пра жыццё за мяжой з уласнага досведу.
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам для цэнзуры незалежных медыя ды парушэння права на свабоду слова.