18 красавіка 2026 прайшоў рэспубліканскі суботнік. Як паведамлялі раёнкі розных частак Берасцейскай вобласці, людзі «з радасцю» ды «натхненнем» выйшлі на дадатковыя работы.
Пра жаданне «актыўна папрацаваць» на суботніку расказала жанчына з Бярозы. Ёй з мужам трэба было ісці на суботнік абавязкова, каб на працы не здарылася наступстваў. Бо калі на працы робяць аб'яву пра суботнік, то нават не абмяркоўваецца, што нехта можа не прыйсці. Інакш да непаслухмяных прыменяць пугу ў выглядзе не працягнення кантракта. Толькі працуючым пенсіянерам зрабілі палёгку: ім можна было не прыходзіць, замест гэтага вылічаць патрэбную суму з заробка. Раней забіралі аднадзённы заробак, у гэтым годзе па 20 рублёў. Паводле жанчыны, апастылелі гэтыя суботнікі, асабліва, калі ў цябе 8-гадовая школьніца, якую не пакінеш адну. «Чаму ў нас адсутнічае выбар?» — абураецца жанчына. Але задаць пытанне свайму кіраўніцтву баіцца: «зробяць» воўчы білет, дзе потым у невялікім гарадку працу знойдзеш. Раённую газету і сацсеткі нават чытаць не хоча, хаця, кажа, цяпер якаснай паперы на раёнку не шкадуюць, фоткі каляровыя, а чытаць няма чаго.
Сапраўды, і сама прымусова-дабраахвотная праца, і расказ пра яе ў мясцовай раёнцы і сацсетках не мяняюцца з тых часоў, калі суботнікі з'явіліся. У Заходнюю Беларусь іх прынесла савецкая ўлада.
Згодна з беларускім заканадаўствам, удзел у суботніку з'яўляецца добраахвотным і праводзіцца на падставе рэкамендацый урада. Забаронена прымушаць да працы ў выхадныя дні.
Згодна з беларускім заканадаўствам, удзел у суботніку з'яўляецца добраахвотным і праводзіцца на падставе рэкамендацый урада. Забаронена прымушаць да працы ў выхадныя дні.
Як паведамляў Нацстат, суботнік прынёс у бюджэт 20 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на Нацыянальны гістарычны музей.
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
