Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі працягваюцца ў Варшаве
У 2026 годзе, нягледзячы на марознае надвор'е, беларусы Варшавы працягваюць выходзіць, каб публічна агучыць салідарнасць з палітвязнямі і асудзіць рэпрэсіі дыктатарскага рэжыму. 18 студзеня беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі занялі сваё прывычнае месцаля помніка Каперніку. Спікеры акцыі агучылі інфармацыю пра вынікі рэпрэсій за 2025 год, падведзеныя праваабарончым цэнтрам «Вясна». Мінімум 1 254 людзей асуджаны па палітычных крымінальных справах, з іх 355 жанчын. З рознымі відамі рэпрэсій (затрыманне, допыт, ператрус) сутыкнуліся не менш за 2 384 чалавек. Двое, Валянцін Штэрмер і Андрэй Паднябенны, загінулі ў калоніі.
Паводле ўдзельніка акцыі журналіста Зміцера Лупача, пра гэта трэба даносіць палітыкам і дзяржаўным службоўцам усяго свету, каб спыніць вайну у Беларусі, развязаную Лукашэнкам супраць свайго народу. Другі выступовец, лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык выказаў салідарнасць не толькі беларускім пакутнікам, якія трапілі за краты дактатара, змагаючыся ў 2020 за праўду і справядлівасць, але і салідарнасць з пратэстуючым народам Ірана, якога забівае рэжым аятол.
Сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша адсправаздачыўся за сродкі, выдаткаваныя на праязныя квіткі на 3 месяцы для апошняй вызваленай групы палітвязняў.
Апошнім штрыхом акцыі стала агульнае фота ўдзельнікаў для гістарычнай памяці.