Навіны

«Мае абавязкі — партрэтаў палітвязняў як найбольш»

«Мае абавязкі — партрэтаў палітвязняў як найбольш». Такі зарок дала сабе мастачка з Горадні Яўгенія Палуян. На яе думку, гаворыцца і людзі ведаюць у большасці пра знакамітых людзей, журналістаў, палітыкаў, бізнесоўцаў. А пра вельмі многіх, закінутых за краты рэжымам, зусім няма звестак.

Калі мастачка збегла з краіны, крыху прыйшла ў сябе, вырашыла маляваць партрэты палітвязняў — усіх, хто сядзіць па палітычных матывах — каб паказаць людзям маштабы рэпрэсій і маральна падтрымаць тых, хто за кратамі і іх сем'і.

Так, выкарыстоўваючы ў пераважнай большасці толькі чорны фламастар і здымкі з сайта Праваабарончага цэнтра «Вясна», яна намалявала больш за 500 партрэтаў палітвязняў у вольны ад асноўнай працы час.

На выставе «Бязвінныя», якая адкрылася 30 студзеня 2024 на пляцоўцы «Робім разам» у Варшаве, прадстаўлена каля 300 партрэтаў палітвязняў з надпісамі іх прозвішчаў. Выстава будзе дзейнічаць да 13 лютага 2024.

Яўгенія Палуян будзе і надалей маляваць партрэты ахвяр па палітычных матывах. А ў планах, як вынік сваёй працы, яна бачыць відэафільм з дэманстрацыяй ўсіх партрэтаў.
Made on
Tilda