Хапун у Кобрыне 31 жніўня: што вядома на сённяшні дзень
31 жніўня ў Кобрыне АМАПам было затрымана каля 8 чалавек, у некаторых з іх дома прайшлі ператрусы. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі тых, хто раней удзельнічаў у пратэстах.
Яўген Папоў і Анатоль Антончык Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых 41-гадовы Анатоль Антончык, выкладчык гісторыі Яўген Папоў і хлопец Аляксандр.
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, Папоў у 2020 пакідаў каментары ў чатах дэструктыўнага характару і ў 2021 зарэгістраваўся ў тэлеграм-боце «Плана Перамога».
А Антончык нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы, «прайшоў рэгістрацыю ў чат-бот Мотолько Помоги», а таксама даслаў тэлеграм-каналу Чорная Кніга Беларусі дадзеныя мясцовага ідыёлага.