Навіны

Як у Бярозе збіралі подпісы за вылучэнне «кандыдата» Лукашэнкі

Дзеля гэтага людзей з інваліднасцю выклікалі ў бальніцу
Вячаслаў Саковіч. Крыніца фота: сайт Бярозаўскай райбальніцы
Па інфармацыі, якую берасцейская «Вясна» атрымала ад сваёй крыніцы, намеснік галоўнага доктара Бярозаўскай райбальніцы Саковіч скарыстаўся сваім становішчам дзеля збора подпісаў за Лукашэнку. Гэта адбывалася ў перыяд збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў Прэзідэнты.

Па сцвярджэнні нашай крыніцы, лекар Вячаслаў Саковіч выклікаў у бальніцу людзей з інваліднасцю і не тлумачыў сапраўдных намераў такога выкліку. «Запрашалі» ў тым ліку людзей, у якіх маюцца сур'ёзныя праблемы з рухам. Калі людзі прыходзілі на прыём у кабінет, Саковіч даставаў падпісны ліст і прасіў паставіць подпіс за Лукашэнку.

Варта адзначыць, што Саковіч на парламенцкіх выбарах 2016 года быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі (тады ён таксама займаў пасаду намесніка галоўнага доктара райбальніцы). Згодна са сведчаннямі назіральніцы, на тых выбарах Саковіч хадзіў па палатах і прапаноўваў пацыентам галасаваць без дакументаў (хаця галасаванне без прад'яўлення дакументаў забаронена выбарчым заканадаўствам).

Чытайце таксама:
выборы-2025
Made on
Tilda