Пасля брутальных затрыманняў адзін чалавек у рэанімацыі
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 16 студзеня 2024 у горадзе Драгічыне і в.Сварынь былі жорстка затрыманы мінімум шасцёра мужчын. Афіцыйнай нагодай для вобшукаў стаў нібыта пошук зброі. Вобшукі праходзілі брутальна: зрывалася падлога і навясныя столі ў дамах, выбіваліся вокны ў машынах.
Паводле нашай крыніцы, адзін з затрыманых доўга ляжаў на вуліцы на зямлі ды сыходзіўся крывёю. Пазней яго даставілі ў рэанімацыю. Які далейшы лёс мужчыны, нам невядома.
Паводле нашых суразмоўцаў, мужчын аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем («чаўночным бізнэсам»). Памеры іх абароту сур'ёзныя, бізнэс пераходзіў людзям яшчэ ад бацькоў. І КДБ нібыта магло захацець падпарадкаваць сабе гэтую дзейнасць.
Па стане на 17 студзеня, мінімум 1 з затрыманых ужо быў вызвалены.
Па стане на 17 студзеня, мінімум 1 з затрыманых ужо быў вызвалены.